БАТЭ - "Баер". Прамая трансляцыя на "Беларусь 2" у 20.00

24 ноября 2015

БАТЭ сёння правядзе  заключны хатні матч Лігі чэмпіёнаў. Беларускі клуб у пятым туры прыме нямецкі "Баер". Каманда Аляксандра Ермаковіча займае апошняе месца ў квартэце, але па-ранейшаму мае шанцы выйсці ў плэй-оф турніру. Галоўны трэнер БАТЭ - Аляксандр Ермаковіч - прызнаўся, што на трэніроўках часам заходзіць размова пра выхад з групы.

Аляксандр Емаковіч, галоўны трэнер ФК БАТЭ, Барысаў: "Гаварылі, што пастараемся навязаць барацьбу і "Баеру", і "Роме". На шчасце, яно пакуль усё так і выходзіць. У нас ёсць рэальныя шанцы пазмагацца за выхад з групы Лігі чэмпіёнаў. Заўтра гульня, пасля яе будуць яшчэ больш відавочныя расклады. Больш прадметна можна будзе гаварыць пасля заканчэння гульні".

Дзмітрый Мазалеўскі, нападаючы ФК БАТЭ, Барысаў: "У нас заўсёды адна мэта - выйграць. Тым больш мы гуляем дома. Пацярпелі паражэнне на выездзе. Зараз пастараемся рэабілітавацца. Тым больш ёсць шанцы на выхад з групы. Таму акрамя як на перамогу або станоўчы вынік - ні на што не разлічваем".

Не дапаможа жоўта-сінім адзін з лідараў - Ігар Стасевіч. У яго траўма. Матч БАТЭ - "Баер" пройдзе сёння на "Барысаў-Арэне" і пачнецца ў 20.00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2".