Пасольства Польшчы растлумачыла, што адмена віз "на закупы" не прынясе нязручнасцяў для тых, хто падае дакументы

28 декабря 2018

Пасольства Польшчы растлумачыла, што адмена віз "на закупы" з 2 студзеня не прынясе нязручнасцяў для тых, хто падае дакументы. Змяненні носяць тэхнічны характар. Проста тым, хто афармляў такія візы, трэба выбраць іншую мэту паездкі. Напрыклад, турыстычную, наведванне сяброў, сваякоў, культура або спорт. Змяняецца і пералік дакументаў, акрамя асноўных - страхавога поліса і пацверджання грашовых сродкаў, запатрабуецца браніраванне гасцініцы ў Польшчы на час знаходжання або дамова арэнды жылля.