Барысаўскі БАТЭ абгуляў лонданскі "Арсенал" у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

15 февраля 2019

Вялікая перамога беларускага спорту! БАТЭ ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы абгуляў гранда сусветнага футбола - лонданскі "Арсенал".

Адзіны гол напрыканцы першага тайма забіў Станіславаў Драгун з падачы Ігара Стасевіча. Усе эмоцыі незабыўнай сустрэчы - у Андрэя Казлова.

Такія гістарычныя перамогі заўсёды маюць адлюстраванне ў дэталях. Футбалісты БАТЭ схаваліся ў падтрыбунным памяшканні, гледачы неахвотна пакідалі "Барысаў-Арэну". А настаўнік БАТЭ і выхадзец, дарэчы, Барысава, Аляксей Бага даволі непрыкметна вярнуўся да цэнтра поля, дзе яго хлопцы вось толькі што стварылі выдатную перамогу. Ён памахае родным і гэтым разам сапраўды адправіцца ў кулуары "Барысаў-Арэны".

А вось у той момант перад самым перапынкам, калі Ігар Стасевіч, яшчэ адзін барысаўчанін па нараджэнні, рыхтаваўся падаваць стандарт, у многіх узнікла адчуванне, што ўсё павінна атрымацца. І Станіслаў Драгун класна адправіў мяч у сетку варот, якія абараняў сам Пётр Чэх.

У гэтыя ж хвіліны на густа запоўненых трыбунах "Арсенала" адчувалася трывога. Але гэта толькі адлюстроўвала тое, што адбывалася на поле гэтымі хвілінамі. Замены іспанскага спецыялісты Унаі Эмеры гульню "Арсенала" не асвяжылі. Нашы футбалісты з валідолам, як гавораць балельшчыкі, але ўсё ж ўпэўнена давялі справу да перамогі - 1:0.

Для Аляксандра Глеба матч быў, безумоўна, асаблівым. Лепшы беларускі футбаліст 21 стагоддзя правёў лепшыя гады ў складзе кананіраў. І хто мог у нулявыя падумаць, што ўжо 37-гадовы гулец у 2019 годзе стане адным з лепшых на поле ў форме БАТЭ, а барысаўскі клуб пераможа "Арсенал". Многія ў гэты момант успомнілі эпахальную перамогу над "Баварыяй".

Праз тыдзень - паядынак у адказ на арэне Emirates Stadium. БАТЭ выйграў першы матч, але не ўсё супрацьстаянне. Аднак гэты вечар стане, безумоўна, гістарычным.