Пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе сёння ў відэафармаце

29 мая 2020
Актуальныя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння абмяркуюць сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Яно пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Закрануць тэму і сумесных намаганняў краін Садружнасці ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Разгледзяць таксама важны праект аб стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. Таксама кіраўнікі ўрадаў плануюць падпісаць шэраг дакументаў, накіраваных на пашырэнне і паглыбленне ўзаемадзеяння ў розных сферах.