Астролагі завуць 2017 годам абуджэння

31 декабря 2016

Сімвалам 2017 года стане Певень. Чаго чакаць ад ганарлівай і эксцэнтрычнай птушкі? На думку астролагаў, наступае цікавы, але і няпросты год, паколькі певень - баец. І толькі адважныя і ініцыятыўныя атрымаюць ад яго ў 2017 свае бонусы.

Ірына Махнач, астролаг: "І гэта год вось той бітвы, бітвы са сваім невуцтвам, са сваім няведаннем, таму што сёлета будзе перамагаць моцны, дапытлівы, не цікаўны, а дапытлівы, той, хто цягнецца да ведаў.  І вось тады ў вас вельмі многае можа атрымацца, таму што гэта год вялікіх праектаў, калі яны ў вас ёсць, гэта год ператварэнняў, рэформ. Гэта год творчых распачынанняў. Гэты год цудоўны для любых навучальных працэсаў, для любых інфармацыйных працэсаў, дарэчы, для СМІ выдатны час".

Астролагі завуць 2017 годам абуджэння. Бо менавіта певень сваім звонкім голасам апавяшчае аб прыходзе сонца.  І гэта птушка-барацьбіт. Таму за сваё шчасце ў новым годзе прыйдзецца актыўна змагацца. А вера ў сябе і свае сілы абавязкова прывядзе да перамогі.