Барысаў - кузня весляроў на байдарках і каноэ

1 ноября 2019
У Барысаве рыхтуюць алімпійскіх чэмпіёнаў. Выхаванцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву штогод становяцца пераможцамі міжнародных спаборніцтваў па веславанні. Сваё майстэрства вучні адточваюць пад кіраўніцтвам прафесійных трэнераў, сярод якіх і "Майстар Мінскай вобласці - 2019" Віктар Зелянеўскі. Зараз хлопчыкі і дзяўчаты на байдарках здаюць прамежкавыя тэсты на Бярэзіне. Пакуль дазваляе надвор'е, трэба максімальна быть на хвалі. Бо перамогі - гэта вынік старанных трэніровак.

Рэпартаж пра майстроў Мінскай вобласці глядзіце ў нядзелю. У поўдзень - праект "Навіны. Цэнтральны рэгіён".