Пра будучыню беларускай дрэваапрацоўкі гаварылі сёння ў Палацы Незалежнасці

22 октября 2015

Галіна - на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы ўжо не адзін год. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова асабіста быў на асноўных прадпрыемствах, крытыкаваў кіраўнікоў за відавочныя правалы. 8 гадоў таму Прэзідэнт згадзіўся аказаць дзяржпадтрымку 9 прадпрыемствам галіны. Праграма мадэрнізацыі была адной з самых маштабных у краіне. Заводам выдзелілі крэдыты на агульную суму больш за адзін мільярд еўра.

Мадэрнізацыя на шматлікіх прадпрыемствах усё ж завяршылася, але руху наперад на сучасных магутнасцях перашкаджае закрэдытаванасць і абвальная, у прамым сэнсе, сітуацыя з цэнамі на знешніх рынках. Указ Прэзідэнта №257 прапануе зніжэнне пазыковай нагрузкі 9 прадпрыемствам. Дзяржава выкупляе праблемныя актывы дрэваапрацоўкі і перадае іх разам з эфектыўнымі бізнес-планамі ў кіраванне Банку развіцця. На сёння Банк адобрыў стратэгіі трох кампаній - лёс астатніх вырашыўся на нарадзе ў Прэзідэнта.

Падрабязнасці вялікай нарады ў Кіраўніка дзяржавы - на інфармацыйным канале "Панарама".