Больш за 250 удзельнікаў сабраў "Імклівы мяч" у Брэсце

21 мая 2018

У спарткомплексе "Вікторыя" адбылося адкрыццё фінальных рэспубліканскіх спаборніцтва па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат. 16 каманд пазмагаюцца за званне лепшых. Наймацнейшых гульцоў чакае магчымасць прадоўжыць заняткі ў спецыялізаваных школах. Усяго ў Беларусі ў гандбольным руху задзейнічана звыш сямі тысяч спартсменаў, а мужчынская зборная Беларусі ўваходзіць у дзясятку наймацнейшых каманд Еўропы.

Уладзімір Канаплёў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола:

"Мэта - больш прыцягнуць спартсменаў з гэтай колькасці, адабраць лепшых, якія папоўняць у далейшым нашы нацыянальныя каманды, якія гуляюць у Вышэйшай лізе. І, натуральна, нашу нацыянальную зборную. У нас жаданне такое, каб спартыўныя залы, якія будуюцца ўжо ў 21 стагоддзі, мелі памеры 22 на 44. Тут можна і ў гандбол паўнавартасна гуляць, і размясціць некалькі баскетбольных і валейбольных пляцовак".

Спаборніцтвы "Імклівы мяч" праходзяць з 70-х гадоў, у іх удзельнічалі і праслаўленыя алімпійскія чэмпіёны па гандболе. Адрадзілі традыцыю 11 гадоў назад. Каму дастанецца фінальнае золата, стане вядома ў пятніцу.