За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах прынялі 11,06 % выбаршчыкаў

15 февраля 2018

За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прынялі 11,06 % выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 9,33 %, у Віцебскай і ў Гомельскай - па 11 %, у Гродзенскай - каля 10 %, у Мінскай і Магілёўскай - больш за 11 %, і ў Мінску - 12,67 %.

Нагадаем, прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 17 лютага з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць у нядзелю. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх звестак, зарэгістравана больш як 22 000 чалавек. Будзе размеркавана крыху больш за 18 000 мандатаў.