Найбліжэйшы маршрут "Полымя міру"

17 мая 2019

Заўтра караван эстафеты агню "Полымя міру" прыбудзе ў Гродна. Яго, як бачым, суправаджаюць у ліку зорных факеланосцаў і журналісты АТН. Усяго 4 з паловай сотні чалавек пранясуць факел па маршруце працягласцю ў 7700 кіламетраў. Фінальным пунктам шляху стане мінскі стадыён "Дынама" ў дзень адкрыцця мультыспартыўнага форуму. Найбліжэйшы жа маршрут - на вашых экранах.