У Вялікабрытаніі абрушыўся будынак старой вугальнай электрастанцыі

24 февраля 2016
Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Дыдкот у графстве Оксфардшыр. Пацярпела вялікая частка корпуса станцыі, якая была закансерваваная яшчэ ў 2013 годзе. Ахвярай абвальвання стаў сама меней адзін чалавек, яшчэ пяцёра параненыя. На месцы здарэння працуюць экстранныя службы. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.