Білеты на хатнія паядынкі БАТЭ ў Лізе Еўропы паступяць у продаж 7 верасня

5 сентября 2018

Ад 85 да 180 беларускіх рублёў. Менавіта столькі будзе каштаваць пакет з трох хатніх паядынкаў БАТЭ ў Лізе Еўропы, якія адбудуцца гэтай восенню супраць ПАОКа, "Чэлсі" і "Відзі".

Білеты паступяць у продаж 7 верасня, а розніца ў цане залежыць ад сектара. Прычым уладальнікі клубных карт будуць мець прыярытэт пры набыцці квіткоў і скідку на 30 рублёў. Можна набыць білеты і на асобныя матчы. Так, самым дарагімі атрымаліся квіткі на "Чэлсі" - ад 50 да 110 рублёў. На гульню з ПАОКам і "Відзі" амаль у два разы таннейшыя.