БГК імя Мяшкова будзе змагацца за медалі СЕХА-ЛІГІ

6 марта 2015

БГК імя Мяшкова незалежна ад вынікаў трох астатніх матчаў будзе змагацца за медалі СЕХА-ЛІГІ. Вырашальны раўнд у гэтым сезоне замест фіналу чатырох стане фіналам шасці. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва міжнароднай Лігі. Акрамя каманды Жэлькі Бабіча месцы ў вырашальным раўндзе ўжо забяспечылі сабе яго будучы гаспадар "Веспрэм", "Вардар", харвацкі "Загрэб" і славацкі "Татран", з якім брастаўчане згуляюць 7 сакавіка на сваёй пляцоўцы.