Беларускія гімнасткі заваявалі 3 медалі на этапе Кубка свету ў Італіі

31 мая 2021

3 медалі вязуць беларускія грацыі з этапа Кубка свету ў Італіі. Аліна Гарнасько заваявала бронзу ў практыкаванні са стужкай. Нагадаем, у першы дзень нашы грацыі заваявалі 2 узнагароды. У самым прэстыжным відзе праграмы - мнагабор'і - тая ж Аліна Гарнасько таксама стала трэцяй, яшчэ адзін бронзавы медаль у спартсменак у групавых практыкаваннях.