Гандлёвыя сеткі абмяжуюць 20%.

27 января 2014

Новаўвядзенні прадугледжаны законам Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання. Дакумент дзейнічае ўжо больш за 2 тыдні. Яго асноўная задача - стрымліваць буйныя гандлёвыя сеткі ад празмернага павелічэння ў межах горада, раёна, краіны.


Ірына Наркевіч, намеснік Міністра гандлю Беларусі: У законе ўводзяцца механізмы добрасумленнай канкурэнцыі ў сферы гандлю. Гэта таксама ўпершыню. І вось гэтыя абмежавальныя механізмы, якія там пастаўлены, 20% калі ў тавараабароце займае ў прадуктах харчавання нейкі сеткавік на пэўнай тэрыторыі раёна, ён не мае права будзе развівацца ў гэтым кірунку, г.з. па прадуктах харчавання, ён можа перапрафілявацца. Але вось гэтыя 20% - гэта будзе той бар'ер, які яму скажа стоп.


Не стаіць на месцы і сфера бытавога абслугоўвання. Хімчысткі і пральні мадэрнізуюцца. Ад якасці абсталявання залежыць і якасць паслуг. Мінгандаль ініцыюе правядзенне семінараў для навучання персаналу лёгкай прамысловасці, сферы бытавога абслугоўвання.