Беларускія біятланісткі занялі 7-е месца ў эстафеце на Адкрытым чэмпіянаце Расіі

2 апреля 2022

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне завяршыла міжнародны сезон эстафетнай гонкай у рамках Адкрытага чэмпіянату Расіі, які прымае цюменскі комплекс "Жамчужына Расіі". Нашы Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Юлія Кавалеўская і Дар'я Кудаева занялі выніковае 7-е месца. Пры гэтым больш вопытныя спартсменкі на сваіх этапах трымаліся ў групе лідараў. Для юніёрак гэта быў выдатны вопыт, а для асновы нацкаманды - афіцыйны фініш такога працяглага міжнароднага сезона. 3 красавіка ў мас-старце беларускі не заяўлены. Цікава, што ўсе дзяўчаты з Беларусі, якія выступілі сёння ў эстафеце, - ураджэнкі Віцебскай вобласці.  

Далей сёння хварэем за нашых мужчын - Мікіта Лобастаў і Дзмітрый Лазоўскі  выступяць у гонцы масавага старту. Пачатак у 12:30.