Беларуская зборная прайграла стартавы матч на чэмпіянаце свету па хакеі зборнай Чэхіі, 0:2

4 мая 2013

Пасля паядынку і гульцы, і трэнерскі штаб сышліся ў меркаванні, што пакуль супрацьстаяць  зоркам НХЛ складана, але каманда можа прыбавіць! Нагадаем, для многіх беларускіх хакеістаў гэты турнір дэбютны.


Наступны матч каманда Андрэя Скабелкі правядзе 5 мая. Сапернік - зборная Славеніі, з нядаўніх часоў апанент прынцыповы. Менавіта славенцы перашкодзілі беларусам прабіцца на Алімпіяду ў Сочы! Ці адбудзецца рэванш, даведаемся ў нядзелю.