Пачаўся працэс па справе аб забойстве супрацоўніка інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

27 августа 2015

У Віцебскім абласным судзе пачаўся працэс па справе аб забойстве супрацоўніка Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Трагедыя здарылася гэтай вясной падчас ранішняга рэйду ў Талачынскім раёне. Дзяржінспектара пры выкананні службовых абавязкаў застрэліў браканьер. Перад судом паўстаў 55-гадовы мясцовы жыхар. Па гучнай справе ў абласным судзе пройдзе некалькі пасяджэнняў. Браканьеру пагражае адно з трох: да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне альбо выключная мера пакарання.