Для супрацоўнікаў пракуратуры з усіх куткоў Беларусі правялі экскурсію ў Палацы Незалежнасці

15 июня 2022

Палац Незалежнасці зноў збірае гасцей. Сёння па самым статусным будынку дзяржавы правялі экскурсію для супрацоўнікаў пракуратуры з усіх куткоў нашай краіны.

Тут сабраліся амаль 120 чалавек. У дзверы, за якімі прымаюцца лёсавызначальныя рашэнні, яны ўвайшлі ўпершыню. Убачыць дэкарацыі галоўных палітычных падзей запрасілі самых лепшых напярэдадні вялікага свята - у канцы чэрвеня пракуратура Беларусі адзначыць 100-гадовы юбілей. Вось ужо амаль стагоддзе, як яны на варце законнасці. Сёння, у Год гістарычнай памяці, нам асабліва важна памятаць сваю гісторыю. І неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб яе захаваць. Працаўнікі пракуратуры актыўна далучыліся да гэтага пытання - зараз ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай.