Беларуска Дар'я Навумава заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы

11 апреля 2019

Навіна апошняй гадзіны. Беларуска Дар'я Навумава заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, што праходзіць у Батумі, у вагавой катэгорыі да 76 кілаграмаў. Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 удала выканала ўсе шэсць проб і па суме двух практыкаванняў стала лепшай. 242 кілаграмы яе вынік. 

Раней у вагавой катэгорыі да 89 кілаграмаў у мужчын на памост выходзіў Максім Мудрэўскі. У беларуса малое серабро ў рыўку, але па суме дваябор'я ён чацвёрты.