Беларусь - Славакія. Прамая трансляцыя матча ў 17:10 на "Беларусь 1"

15 мая 2018

Нацыянальная зборная Беларусі сёння правядзе заключны матч на чэмпіянаце свету па хакеі. Па словах Сяргея Пушкова, нягледзячы на вылет з эліты, каманда павінна пастарацца праявіць свае лепшыя якасці нават у нічога не вырашальнай сустрэчы супраць Славакіі. Прамая трансляцыя матча ў 17:10 на "Беларусь 1".

А вось поўны расклад гульняў заключнага гульнявога дня на групавым этапе. Далей - чвэрцьфіналы. Яны пройдуць у чацвер. Усе матчы плэй-оф таксама ў эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга.