Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку азербайджанскай нафты

17 марта 2020
Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку першай партыі азербайджанскай нафты, паведамілі сёння на прадпрыемстве нашаму агенцтву. Сыравіну танкер даставіў у адэскі порт Паўднёвы на мінулым тыдні. Затым нафту перапампавалі па нафтаправодзе Адэса - Броды ў Беларусь. Другую партыю ад кампаніі SOCAR напярэдадні пачалі разгружаць у Адэсе. У 20-х чыслах чакаем трэцяе судна.

Усяго Азербайджан у сакавіку паставіць у нашу краіну 250 тысяч тон сыравіны.