Беларусь з 14 узнагародамі на другім месцы медальнага заліку II Еўрапейскіх гульняў

22 июня 2019

Самы час падвесці некаторыя вынікі. Пасля другога спаборніцкага дня ў медальным заліку II Еўрапейскіх гульняў тройка лідараў выглядае наступным чынам. На першым месцы з 18 медалямі расіяне. 14 узнагарод (гэта другое месца медальнага заліку) у гаспадароў, беларусаў. Нагадаем, сёння нашы спартсмены ўзялі 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 8 бронзавых медалёў. Трэція   з 9 узнагародамі - зборная Грузіі.