БГК імя Мяшкова сёння прымае сербскую "Вайводзіну"

19 февраля 2019

Ці будзе шостая перамога запар у розыгрышы гандбольнай SEHA-лігі? БГК імя Мяшкова сёння прымае сербскую "Вайводзіну". У першым крузе брастаўчане саступілі апаненту ў Сербіі, але зараз набралі ход, і апошнія вынікі дазволілі падняцца на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы. А вікторыя ў 15-м туры замацуе брастаўчан на гэтай пазіцыі. Прамая трансляцыя матча пачнецца ў 18:25 на "Беларусь 5".