"Беларусь 5" пакажа чвэрцьфінал тэніснага турніру WTA “Кубак Крамля”

19 октября 2017

З хвіліны на хвіліну пачнецца чвэрцьфінал тэніснага турніру WTA “Кубак Крамля”. Беларуска Аляксандра Сасновіч, якая ўваходзіць у топ-100 сусветнага рэйтынгу, гуляе супраць гаспадыні кортаў - Дар'і Касаткінай, 29-й ракеткі свету. Прамы эфір вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Пазней Вера Лапко згуляе з румынкай Ірынай Бегу. Развіццё падзей на маскоўскіх кортах і вынікі супрацьстаянняў - у нашых наступных выпусках.