Даныя Міністэрства аховы здароўя па COVID-19 на 26 снежня

26 декабря 2020

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 916 пацыентаў з COVID, выпісаны 2 706. Усяго з пачатку пандэміі захварэлі ў нашай краіне 184 922 чалавекі. Вылечыліся 164 тысячы 538 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 1 376 хворых на каранавірус. За мінулыя суткі выканана 28 807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 912 583 даследаванні.