БАТЭ зарабіў на трансферных здзелках 3 мільёны 200 тысяч беларускіх рублёў

2 апреля 2020
Барысаўскі БАТЭ па выніках мінулага сезона зарабіў на трансферных здзелках 3 мільёны 200 тысяч беларускіх рублёў - паведамляе афіцыйны сайт "жоўта-сініх". Пры гэтым барысаўчане на куплю новых гульцоў выдаткавалі 1 мільён 400 тысяч рублёў, адзначаецца ў бухгалтарскай справаздачы клуба. Нагадаем, толькі ў сербскую "Црвену Звезду" летась перайшлі два футбалісты - Мірка Іваніч і Неманя Мілунавіч.