БАТЭ выйграў у венгерскага "Відэатона"

6 августа 2015

БАТЭ выйграў у "Відэатона" і выйшаў у раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.  Напярэдадні каманда  Аляксандра Ермаковіча адолела венграў  1:0.  Жараб'ёўка - у пятніцу. Зрэшты, нават у выпадку паражэння  БАТЭ будзе гуляць восенню, бо чэмпіён Беларусі ўжо гарантаваў сабе як мінімум  групавую стадыю другога па значнасці турніру - Лігі Еўропы.