БАТЭ згуляў унічыю з ХІКам у матчы 2-га круга кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

26 июля 2018

Нашым хлопцам не хапіла для перамогі нестандартных рашэнняў. Так пракаментаваў вынік першага матча кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць фінскага ХІКа галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага. У першым тайме на "Барысаў-Арэне" камандам не атрымалася вызначыцца, хоць жоўта-сінія не аднойчы стваралі небяспечныя моманты. Але ў выніку безгалявая нічыя 0:0.

Паядынак у адказ каманды правядуць 1 жніўня ў Фінляндыі.