Азаранка і Шарапава ў паўфінальным матчы Ралан Гарос

6 июня 2013
У 16:00 пачатак паўфінальнага паядынку жаночага адзіночнага разраду Ралан Гарос, у якім сустрэнуцца трэцяя і другая ракеткі свету Вікторыя Азаранка і Марыя Шарапава. Для беларускі гэты паўфінал Адкрытага чэмпіянату Францыі - першы ў кар'еры, расіянка ж з'яўляецца дзеючым пераможцам турніру. У асабістым супрацьстаянні перавага на баку Вікторыі, але менавіта на грунце саперніцы гулялі двойчы, і абодва разы мацнейшай была Марыя.

У прамым эфіры сустрэчу Азаранка - Шарапава пакажа тэлеканал Беларусь 2. У другім паўфінале паралельна згуляюць Серэна Уільямс і Сара Эрані.