Асадула Лачынаў стаў восьмым беларускім барцом, які выступіць на Алімпіядзе ў Рыа

29 июля 2016

Восьмым беларускім барцом, які выступіць на Алімпіядзе ў Рыа, стаў Асадула Лачынаў. Ён выступае за нашу каманду з 2013 года. Ракіроўка з расіянінам Віктарам Лебедзевым здарылася пасля таго, як яго адхілілі ад удзелу ў алімпійскім турніры. 10 гадоў таму Лебедзеў быў дыскваліфікаваны з-за прымянення допінгу, а па ўмове Міжнароднага алімпійскага камітэта расійскія атлеты з допінгавым мінулым не змогуць выступіць у Рыа-дэ-Жанейра.