Арына Сабаленка завяршае выступленне на турніры ў Хобарце і ў парным разрадзе

12 января 2018

У паўфінале разам з расіянкай Веранікай Кударметавай яна прайграла бельгійска-галандскаму дуэту Эліз Мертэнс - Демі Схюрс - 0:6, 7:5, 7:10. Нагадаем, 15 студзеня стартуе першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема". У першым крузе Сабаленка згуляе з гаспадыняй спаборніцтваў Эшлі Барці - 19-й ракеткай свету.