Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру WТА ў Цяньцзіне

12 октября 2017

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ВТА ў Цяньцзіне і тым самым гарантавала сабе ў новай версіі сусветнага рэйтынгу званне першай ракеткі краіны. У панядзелак Арына абыдзе Аляксандру Сасновіч. У 1/8 беларуска справілася з кітаянкай Дуань Інь Ін - 6:3, 6:3. А вось у парным разрадзе гэтага турніру Сабаленка разам з Іфань Сюй ужо ў паўфінале абгулялі кітайскі дуэт Чэнь Лян - Цзіньцзін Лу - 6:4, 6:3.