Сталіца актыўна рыхтуецца да правядзення выбараў у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў

7 февраля 2018

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 1 300 000 чалавек. Зараз працягваецца адзін з ключавых этапаў выбарчай кампаніі - агітацыя. Яна прадоўжыцца па 17 лютага. Усяго ж на адно месца ў Мінгарсавеце ў сярэднім прэтэндуюць чатыры кандыдаты. Паводле слоў экспертаў, сёння ўзрастае роля мясцовага самакіравання, таму ад выбару таго ці іншага дэпутата залежыць вырашэнне многіх пытанняў.

Нагадаем, прагаласаваць на мясцовых выбарах можна і датэрмінова. Гэта можна зрабіць з 13 па 17 лютага. Асноўны дзень выбараў - 18 лютага.