Арына Сабаленка згуляе сёння са швейцаркай Беліндай Бенчыч. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

23 августа 2018

Напружаны матч, але чвэрцьфінал турніру ў Нью-Хейвене ўсё ж наш! Арына Сабаленка перамагае аўстралійку Дар'ю Гаўрылаву ў трох няпростых сэтах. Беларуска відавочна лідзіравала, але за кошт сваіх памылак страчвала ачкі. Пасля ўпэўненага першага сэта 6:3 Сабаленка аддае другую партыю 6:7. Але ў фінале ўсё ж 7:5. Наступная апанентка Арыны Сабаленкі - швейцарка Белінда Бенчыч. Арыенціровачна гульня адбудзецца сёння а 10-й гадзіне вечара. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".