Арына Сабаленка перамагае Караліну Плішкаву ў матчы 2-га круга турніру WTA ў Цынцынаці

15 августа 2018

Адыграла два матчболы і выбіла восьмую ракетку свету. Арына Сабаленка выходзіць у 1/8 фіналу турніру ў амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам амаль тры мільёны долараў. У першым сэце Караліна Плішкава мацнейшая за беларуску - 6:2. У другім Сабаленка абгульвае чэшку 6:3. Лік вырашальнай партыі 7:5 на карысць Арыны. У анлайн-рэйтынгу беларуска паднімаецца на 32 месца.

Пуцёўку ў чвэрцьфінал Сабаленка аспрэчыць з пятай ракеткай свету Каралін Гарсія. Мінулай ноччу францужанка іспанскага паходжання сустракалася з Вікторыяй Азаранкай - 6:4, 7:5.