У Беларусі правядуць праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны

17 февраля 2016

У Беларусі правядуць праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны. Такое даручэнне сёння даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Міністэрстве абароны. Кіраўнік дзяржавы даручыў дзяржсакратарыяту Савета бяспекі вызначыць дату праверкі гатоўнасці апалчэння.

Сістэму тэрытарыяльнай абароны Беларусі пачалі ствараць у пачатку нулявых. Падчас вучэнняў "Бярэзіна-2002" упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў. Падзеі, якія адбываюцца сёння ў свеце, толькі пацвярджаюць правамернасць прынятых тады рашэнняў. Апошнія гады спосабы ўзброенай барацьбы значна трансфармаваліся. Першачарговымі аб'ектамі паражэння становяцца не самі Узброеныя сілы, а інфраструктура дзяржавы.

У Беларусі ёсць планы прымянення войскаў тэрытарыяльнай абароны, вызначаны аб'екты, якія яны павінны ахоўваць. Выступаючы перад афіцэрамі, Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што яго турбуе іншае.

І сёння ж пачаўся двухдзённы збор са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па тэрытарыяльнай абароне. Падчас тэарэтычных заняткаў губернатарам распавядуць аб задачах мясцовай улады па падрыхтоўцы і разгортванні апалчэння. Практычныя заняткі пройдуць на вайсковым стрэльбішчы 120-й асобнай механізаванай брыгады. Падрабязнасці ў наступных выпусках.