Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў Індыян-Уэлсе

15 марта 2019

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. У паўфінале яны сустракаліся з канадска-кітайскай парай Габрыэла Даброўскі - Сюй Іфань і перамаглі ў двух сэтах. У вырашальным матчы беларуска-бельгійская пара згуляе з чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава - Кацярына Сінякова.