Аздараўленчыя лагеры Мінскай вобласці пачалі пятую змену

13 августа 2019

Нацыянальны цэнтр "Зубраня" ў жніўні наведаюць дзеці з Егіпта, Індыі, В'етнама - такая шырыня геаграфіі  ўпершыню. А ўвогуле ўлетку на беразе Нарачы адпачылі школьнікі з Кітая, Японіі, Сербіі. Фармат аздараўлення прапаноўваюць самы разнастайны: палатачны гарадок, акватэрапію на катамаранах і лінгвістычныя майстар-класы.

Міжнародныя змены прымаюць многія аздараўленчыя лагеры Мінскай вобласці. Так, у Дзяржынскім раёне адпачываюць юнакі і дзяўчаты з Расіі. Для іх  - экаэкскурсіі, фестывалі славянскіх культур і спартыўныя спаборніцтвы.