Арына Сабаленка і Чжэн Сайсай сёння паспрачаюцца за паўфінал турніру ў Досе

27 февраля 2020
Арына Сабаленка супраць Чжэн Сайсай. 13-ая і 37-ая ракеткі свету сёння паспрачаюцца за паўфінал прэстыжнага тэніснага турніру ў Досе. Прызавы фонд блізкі да 3 мільёнаў долараў. Відавочнай фаварыткай сустрэчы букмекеры называюць беларуску, але статыстыка асабістых супрацьстаянняў гаворыць за кітаянку - 2:1. Зрэшты, гэта добры шанц для Сабаленкі аднавіць раўнавагу. Матч пачнецца не раней за 12 гадзін. Турнір транслюе "Беларусь 5".