Больш за дзве тысячы чалавек застаюцца ў аэрапорце Балі

5 декабря 2017

Больш за дзве тысячы чалавек застаюцца ў аэрапорце Балі праз вулкан Агунг. Дагэтуль адкладзеныя дзясяткі рэйсаў. Напружаная сітуацыя на папулярным курорце працягваецца ўжо некалькі тыдняў. Вулкан выкідвае слупы попелу на некалькі кіламетраў. Людзей эвакуіравалі. Больш за 55 000 чалавек застаюцца ў пунктах часовага размяшчэння.