У Лідзе праходзяць вучэнні

24 мая 2017

Беспілотнікі, авіяцыйныя наводчыкі і баявыя штурмавікі. У Лідзе праходзяць вучэнні з удзелам усіх тыпаў паветраных судоў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай авіяцыі: Л-39, Як-130, Су-25. Усяго задзейнічана 15 самалётаў. Паводле легенды манеўраў, на тэрыторыі Ружанскага палігона былі выяўленыя банды незаконных узброеных фарміраванняў. У навучальна-баявым становішчы авіяцыя трэніравала асобныя і масіраваныя ўдары па праціўніку.

Аляксандр Караў, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА - начальнік авіяцыі Беларусі: "Асаблівасць гэтых вучэнняў у тым, што авіяцыйная база правяла вучэнні з прыцягненнем беспілотных авіяцыйных комплексаў, выкарыстаннем падчас ужыванняў перадавых авіяцыйных наводчыкаў, якія комплексна працавалі з групай кіраўніцтва і БАК; пры гэтым падчас ЛТВ быў скарыстаны шырокі комплекс узбраення, як кіравальнага, так і некіравальнага. Плюс мы выкарысталі розныя манеўры, тыпы самалётаў - Як-130, Су-25 прымалі розныя баявыя парадкі. І звёны, і пары, і адзіночныя экіпажы, якім ставілася задача як на зямлі пры вырульванні, так і ў паветры з зон дзяжурства".

Падчас трэніроўкі авіятары выкарыстоўваюць амаль поўны пералік авіяцыйных сродкаў паражэння ад некіравальных ракет і гарматнага ўзбраення да авіяцыйных бомб, якія карэктуюцца.