Арына Cабаленка пакідае турнір у Адэлаідзе

17 января 2020
Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе саступіла 19-гадовай украінцы Даяне Ястрэмскай. Паўфінальны матч супраць 24-й ракеткі свету працягваўся  гадзіну 46 хвілін, лік у партыях 4:6, 6:7. Адзначым, гэта было трэцяе вочнае супрацьстаянне тэнісістак. Беларуска пакуль не перамагала.