Пераможца "Еўрабачання-2015" прысвяціў сваю песню ахвярам школьных хуліганаў

25 мая 2015

Ахвярам школьных хуліганаў прысвяціў сваю песню пераможца юбілейнага "Еўрабачання" Монс Сельмярлёў. Ён прызнаўся, што песня "Героі" - гэта гісторыя са школьных гадоў самога спевака, калі ён падвяргаўся нападкам хуліганаў, а ўсе сябры ад яго адвярнуліся. Так, у песні з'явіўся мультыплікацыйны персанаж па імені Эмпі, які ўвасабляе самога Сельмярлёва ў юным узросце. "Я думаю, што мы павінны абараняць слабых у грамадстве, падтрымліваць іх. Мая песня можа паўплываць на людзей", - адзначыў трыумфатар "Еўрабачання".