Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Цынцынаці

14 августа 2017

Асноўная сетка прэстыжнага турніру серыі "Прэм'ер" у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 2,5 мільёна долараў пройдзе не без удзелу беларускай тэнісісткі. Першая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч прабілася праз сіта кваліфікацыі ў асноўны раўнд, абгуляўшы амерыканку Соф’ю Кенін, 4:6, 7:6 (7:4), 6:3.