Беларусь мае намер прадставіць у ААН праект рэзалюцыі па прадухіленні распаўсюджвання наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў

13 января 2017

Беларусь мае намер прадставіць у ААН праект рэзалюцыі па прадухіленні распаўсюджвання наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў ужо ў сакавіку гэтага года. Аб гэтым заявіла надзвычайны і паўнамоцны пасол нашай краіны ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына. Напярэдадні яна ўручыла вярыцельныя граматы генеральнаму дырэктару аддзялення ААН у аўстрыйскай сталіцы Юрыю Фядотаву. Як паведамілі ў МЗС Беларусі, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне нашай рэспублікі і ўпраўлення па наркотыках і злачыннасці сусветнай арганізацыі, а таксама перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва. Алена Купчына падкрэсліла таксама важнасць нарошчвання міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі.