Аляксандра Сасновіч у Брысбене згуляе з Ірынай Фальконі

29 декабря 2016

Аляксандра Сасновіч на старце тэніснага турніру ў Брысбене з прызавым фондам 890 тысяч 100 долараў згуляе з Ірынай Фальконі. Беларуска пачне барацьбу з кваліфікацыі. Матч адбудзецца ўжо заўтра. Адна з адной тэнісісткі гулялі толькі аднойчы, сёлета на турніры ў Рыме, і тады перамогу атрымала Сасновіч.