Навукоўца года і 10 найлепшых распрацовак 2017 аб'явяць на Дні беларускай навукі

23 января 2018

У пятніцу ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстава інавацый. Яна прысвечаная прафесійнаму святу навукоўцаў. Дасягненні пакажуць найбуйнейшыя прамысловыя, IT-кампаніі і рэзідэнты тэхнапаркаў.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях:

"Мы пастаўляем прадукцыю ў 181 краіну свету - калі браць наш экспарт. З 40 краінамі мы маем актыўнае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Па навукоўцах, як, пэўна, па вядомых лідарах, мастаках, літаратарах уведваюць і краіну".

Нагадаем, Дзень беларускай навукі штогод адзначаюць у апошнюю нядзелю студзеня.