Магутны выбух сёння прагрымеў і на паўночным захадзе Кітая

25 октября 2016

Загінулі не менш за 14 чалавек, звыш 150-ці - параненыя. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў жылым доме побач з бальніцай. Выбуховая хваля нанесла значны ўрон будынкам і аўтамабілям паблізу. Вуліцы засыпаныя абломкамі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, інцыдэнт можа быць звязаны з парушэннем умоў захоўвання выбуховых рэчываў, аднак на дадзены момант гэтую інфармацыю афіцыйна не пацвердзілі. Пошукава-выратавальная аперацыя на месцы надзвычайнага задрэння на гэты час завершана.