Аляксандра Сасновіч прабілася ў 1/8 фіналу турніру ў швейцарскім Лугана

12 апреля 2018
У стартавым матчы першая ракетка Беларусі справілася з Рышэль Хогенкамп з Нідэрландаў. Выйграўшы першы сэт толькі на тай-брэйку 7:6, Сасновіч не аддала саперніцы ніводнага гейма ў другой партыі 6:0. Таксама раней у другі круг прабілася наша Арына Сабаленка. Сёння яна пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал са славенкай Палонай Херцог. Таксама ў 1/16 згуляе Вера Лапко, яе саперніца Анет Кантавейт з Эстоніі.